Беларуска Вера Міхельсон забітая каля сваёй шыкоўнай вілы ў Лос-Анджэлесе

Цела 32-гадовай імігранткі з Беларусі Веры Міхельсон і побач цела яе памерлага мужа Алекса Міхельсона знайшлі мінулай ноччу. Пісталет ляжаў паміж імі. Па версіі паліцыі, Алекс Міхельсон спачатку забіў жонку двума стрэламі ў галаву, а пасля застрэліўся сам.


У пары засталося двое дзяцей ва ўзросце 5 і 7 год. 


Следчыя не знайшлі запіску да гэтага часу.