Беларуска і яе сын атруціліся няякаснай вадой у Грэцыі

Здарэнне адбылося ў чатырохзоркавым гатэлі "Крыяпігі" на грэцкім паўвостраве Халкідзікі. Атруціліся адразу 60 чалавек, пераважна расіяне, паведамляе БЕЛТА


Прычынай атручання, паводле папярэдніх звестак, стала няякасная пітная вада. Папярэдні дыягназ — "гастраэнтэрыт, запаленчае захворванне страўніка". У больніцы пакуль нікога не клалі. Турыстам аказваюць дапамогу на месцы.