Беларусаў, абстраляных у маскоўскім метро, адпусцілі з лякарні

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу беларускага МЗС. Дыпламаты адзначаюць, што гэта папярэдняя інфармацыя. Па іх словах, дакладна вядома пра дваіх пацярпелых беларусаў, інфармацыя пра трэцяга ўдакладняецца.


Нагадаем, пра здарэнне ў маскоўскім метро паведамілі напярэдадні расійскія СМІ. Інцыдэнт адбыўся 23 ліпеня каля 22 гадзінаў на станцыі "Ахотны рад". 26-гадовы жыхар Растоўскай вобласці, ураджэнец Паўночнага Каўказа, пасварыўся з трыма грамадзянамі Беларусі і пачаў па іх страляць з траўматычнага пісталета "Макарыч". 


У выніку 28-гадовы беларус быў паранены ў ніжнюю сківіцу, 27-гадовы мужчына паранены ў жывот, а яго 19-гадовы брат — у галаву. Нападніка затрымалі на месцы здарэння. На яго пачалі крымінальную справу.