Беларус Алег Навіцкі паляцеў у космас

Ураджэнец Беларусі 40-гадовы Алег Навіцкі ачоліў экіпаж, які будзе каля 4 месяцаў працаваць на Міжнароднай касмічнай станцыі (дагэтуль беларусы там не кіравалі). У яго склад патрапілі расіянін Яўген Тарэлкін і амерыканец Кевін Форд.

Старт, 23 кастрычніка 2012 года. Фота — РІА "Новости"


Вядома, што Алег Навіцкі нарадзіўся ў Чэрвені ў Мінскай вобласці. Ён вучыўся ў Расіі, у 2006 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына. Да ўключэння ў атрад касманаўтаў Навіцкі каля 9 гадоў служыў у расійскіх ваенна-паветраных сілах, ваяваў у Чачні.

Вядома, што Алег Навіцкі вельмі любіць беларускія песні, спявае іх разам са сваімі расійскімі калегамі. Калі ён прыязжае ў Чэрвень да маці, то без працы не сядзіць: пілуе дровы, абразае яблыні, фарбуе плот. У школе, якую ён скончыў, ужо рыхтуюцца адчыніць музей касманаўтыкі.

Праважаць Алега Навіцкага ў космас можа прыехаць кіраўніцтва Беларусі

Касманаўт Алег Навіцкі ў Чэрвені пілаваў дровы і фарбаваў плот