Беларус абскарджвае рашэнне польскай пракуратуры

Ён накіраваў апеляцыю на адпаведнае рашэнне польскай пракуратуры. Нагадаем, што пракуратура прызнала правамоцным сілавыя метады аховы супраць беларускіх заўзятараў пад бел-чырвона-белымі сцягамі. 

Інцыдэнт здарыўся 25 чэрвеня на матчы Беларусь—Літва чэмпіянату Еўропы па баскетболе сярод жанчын у польскім Быдгашчы. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі. А потым ахова проста груба выдаліла беларусаў са стадыёну.