Аўтобус хакейнага клуба "Юнацтва-Мінск" пратараніў “хуткую” (абноўлена)

Па папярэдніх дадзеных, у аварыі пацярпелі кіроўца, у яго цяжкая чэрапна-мазгавая траўма, пераломы, і дзве жанчыны — 39 і 22 гадоў. Усе яны зараз знаходзяцца ў бальніцы хуткай дапамогі.

Кіроўца аўтобуса не атрымаў раненняў, паведамляе БелТА. Зараз на месцы здарэння працуюць спецыялісты, якія высвятляюць прычыну аварыі. Пакуль вядома, што каля 5.40 гадзін хуткая выехала на праспект з бакавой вуліцы. У момант аварыі на ёй працавалі сінія маячкі. Праз аварыю часова ўскладніўся рух транспарту ў раёне Акадэміі навук.