Андрэй Дзмітрыеў: Мы — адна каманда

Як адзначыў экс-кіраўнік перадвыбарчага штаба Ўладзіміра Някляева, "у цэлым гэта своеасаблівая справаздача розных органаў аб дзейнасці некляеўскай каманды. Папрацавалі мы няслаба: кожны том —250 старонак, ну а адзнаку зробленаму будзе даваць "найгуманнейшы суд у свеце".

З нагоды чутак аб узмацненні рознагалоссяў у кампаніі "Гавары праўду!" Дзмітрыеў заявіў "Беларускаму партызану": "Мы — адна каманда, мы можам дыскутаваць, і даволі жорстка, не пагаджацца, але мы — разам, і знаёмства з матэрыяламі крымінальнай справы толькі ўмацавала упэўненасць у нашым адзінстве".

Фота: zapraudu.info