Анатоль Калінін: увядзенню іпатэкі перашкаджае заканадаўства
Банкі не хочуць рызыкаваць, будуючы кватэры сваім кліентам.
Як распавёў намеснік прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча Анатоль Калінін, у беларускім заканадаўстве не прапісаны механізм, па якім банк можа забраць кватэру у чалавека ў выпадку адмовы ад аплаты іпатэкі. У выніку банкіры папросту не гатовыя рызыкаваць сваімі сродкамі. Адпаведна і ўвядзення іпатэкі ў Беларусі ў бліжэйшы час не прадбачыцца.