Амбасадар Расіі: Спісы неўязных расіян складаюць у гараддзелах міліцыі
Амбасадар Расіі Аляксандр Сурыкаў занепакоены праблемай расіян, неўязных у Беларусь. Па яго словах, Мінск і Масква павінны вырашыць гэтую сітуацыю.
Апошнім часам у Беларусі неаднаразова затрымоўвалі расійскіх праваабаронцаў і журналістаў. Беларускі бок заяўляў, што шэрагу з іх забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі.
Па словах амбасадара, якія перадае РІА "Новости", трэба сесці і падумаць, як пазбегнуць гэтых вострых сітуацый, і знайсці рашэнне. Пры гэтым ён дадаў, што паводле заканадаўства, адна з краінаў Саюзнай дзяржавы можа забараняць уезд на сваю тэрыторыю некаторым грамадзянам другой краіны.
Па словах амбасадара, гэтым часам інтэнсіўна карыстаюцца начальнікі гарадскіх і раённых аддзелаў унутраных спраў Беларусі. Пры гэтым Сурыкаў патлумачыў, што ў Расіі такоее рашэнне можа прыняць толькі суд.