Амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка пакуль знаходзіцца ў Мінску
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў першы дарадца польскай амбасады Павел Марчук.
Паводле яго словаў, цяпер чакаецца заява МЗС Польшчы. Час ад'езду Лешака Шарэпкі стане вядомы пазней.
Нагадаем, учора стала вядома, што Беларусь адклікала свайго прадстаўніка ў ЕС і амбасадара ў Польшчы. Таксама МЗС Беларусі прапанаваў кіраўніцы Прадстаўніцтва ЕС у Мінску і польскаму амбасадару выехаць у свае сталіцы для кансультацый. Такім чынам улады Беларусі адказалі на новыя санкцыі з боку Еўрасаюза.
Пасля гэтага ўчора Брусель заявіў, што адклікае ўсіх амбасадараў краін ЕС з Беларусі.