Алесю Бяляцкаму ўжо абралі меру стрымання?
Такое меркаванне выказваюць яго калегі-праваабаронцы. Яны лічаць, што кіраўніка “Вясны” вырашылі змясціць пад варту.
Такую выснову зрабілі з кансультацыі з адвакатам, сказаў у інтэрв’ю БелаПАН праваабаронца Ўладзімір Лабковіч. Калі абвінавачанне выставілі і Бяляцкі не выйшаў на свабоду, значыць, ён застанецца за кратамі на два месяцы — тэрмін папярэдняга расследавання.
Аднак іншыя спецыялісты заяўляюць, што мера стрымання павінна абірацца пасля выстаўлення абвінавачання. Таму ёсць верагоднасць, што яе зменяць заўтра, 14 жніўня. Менавіта ў гэты дзень выбягаюць 10 сутак з моманту затрымання Алеся Бяляцкага.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” абвінавачваецца ва ўхіленні ад уплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.