Акцызы на піва, гарэлку і цыгарэты могуць вырасці у 4-5 разоў

Урад падрыхтаваў праект, паводле якога у 4-5 разоў вырастуць стаўкі акцызаў на піва, гарэлку і цыгарэты. Інфармацыя пра гэты праект з'явілася ў інтэрнэт-СМІ.  


У прэс-службе Міністэрства эканомікі, куды звярнулася Еўрарадыё, такую інфармацыю не абвяргаюць. Але і пацвердзіць таксама адмовіліся:


Прэс-служба Мінэканомікі: "Я гэта не абвяргаю, у мяне няма такой інфармацыі. Я гэта першы раз чую"

Нагадаем, што цяперашнія стаўкі акцызаў дзейнічаюць са студзеня гэтага года. Сёлета Мінэканомікі прагназуе інфляцыю да 40%, акцызы з Новага года былі павышаныя на 8%. Каб абараніць адпаведныя даходы бюджэту ад інфляцыі, прапануецца прапарцыйна павялічыць стаўкі акцызаў.