Ахова суда не аддае наведнікам бел-чырвона-белую атрыбутыку

Каб трапіць у залу суда, наведнікі здаюць ахове некаторыя рэчы. Так, ахова прымусіла здаць бел-чырвона-белы шалік, у якім прыйшла адна з дзяўчат. Таксама здаць бел-чырвона-белы значак давялося адной з пажылых жанчын. Ахоўнікі абяцалі аддаць рэчы, калі жанчыны будуць выходзіць з суда.

Аднак калі наведніцы вырашылі сысці, рэчы ім не аддалі. Ахоўнікі заяўляюць, што такіх рэчаў у іх няма. Дзяўчына расплакалася і сышла. Жанчына заявіла, што будзе пісаць скаргу на тое, што яе абакралі ў судзе.