Адміністрацыя прэзідэнта не бярэ прашэнні аб змякчэнні пакарання Бандарэнку
Прашэнні падавалі звычайныя грамадзяне ў рамках смартмоб-акцыі "Выратуем Змітра Бандарэнку!"
Як інфармуе БелаПАН, акцыя пачалася сёння каля паўдня. Людзі падавалі асабістыя прашэнні на імя Аляксандра Лукашэнкі і прасілі змякчыць пакаранне палітвязню. Першыя прашэнні ў прыёмнай рэгістравалі. Аднак 14 гадзін начальнік канцылярыі Адміністрацыі прэзідэнта адмовіўся прымаць чарговыя прашэнні. Ён заявіў людзям, што яны "не адвакаты Бандарэнкі", і ім "няма чаго тут рабіць".
Па словах юрыста Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары Паганяйлы, прэзідэнцкая адміністрацыя не мае права адмаўляцца прымаць зварот. Нават калі праблема, закранутая ў звароце, не трапляе ў яе кампетэнцыю.
Нагадаем, што Змітра Бандарэнку асудзілі на два гады калоніі па "спваре 19 снежня". За кратамі ў яго моцна пагоршала здароўе. Нядаўна палітвязню рабілі аперацыю на пазваночніку.