6 ліпеня за апладысменты ў Беларусі затрымалі 320 чалавек
З іх больш за 180 у Мінску.
Паводле звестак праваабаронцаў, падчас акцый маўклівага пратэсту 6 ліпеня было затрымана больш як 320 чалавек, у тым ліку звыш 180 у Мінску, паведамляе БелаПАН.
Невядомыя ў цывільным зноў перашкаджалі працы журналістаў. Некаторыя з іх былі змешчаны ў міліцэйскія аўтобусы.
У сталіцы акцыя праходзіла ў новым фармаце. Удзельнікам прапанавалі сабрацца каля ЖЭСаў, а затым накіравацца да "цэнтральнага пункта свайго раёна". У рэгіёнах усё заставалася па-ранейшаму. Людзі збіраліся на цэнтральных плошчах сваіх гарадоў.