35 пратэстоўцам з Брузгоў вынеслі прысуд

Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў адзін з удзельнікаў пратэстаў — Валерый.

110805 Grogno_site.mp3

Акрамя 4 мільёнаў, пратэстоўцы павінны заплаціць судовую пошліну — 216 тысяч рублёў. З-пад прысуду вывелі толькі аднаго з удзельнікаў пратэсту, бо ён інвалід.


Па словах Валерыя, суддзя на працэсе пастаянна прымала бок пракурора, і было падобна, што рашэнне загадзя прадвызначанае.

Валерый: “Суд быў аднабаковы. Можна лічыць, што ў судзе былі толькі пракуратура і міліцыя. Суддзя прыняла бок пракурора”.


Матывавальную частку прысуду пратэстоўцам паабяцалі аддаць праз 5 дзён. На працягу 10 дзён яны могуць абскардзіць прыгавор. Валеры кажа, што брузгоўскія мітынгоўцы збіраюцца абскарджваць прысуд.


Нагадаем, у чэрвені на памежным пераходзе "Брузгі" адбыўся стыхіны мітынг. Яго ўдзельнікі пратэставалі супраць абмежаванняў на колькасць выездаў за мяжу і на вываз тавараў, уведзеных урадам. Для разгону мітынгу ўлады прыслалі спецназ.

Фота — forum.grodno.net