29 верасня — Сусветны дзень мора
Гэта адзін з міжнародных дзён у сістэме ААН. Яго адзначаюць у канцы верасня.
Мэта Сусветнага дня мора — прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да праблемаў глабальнага акіяну. Найперш гэта тычыцца праблемаў забруджвання вадаёмаў, некантраляванага вылаву рыбы і глабальнага пацяплення.
Дзве найбольш важныя задачы — павышэнне бяспекі на моры і папярэджанне забруджвання марскога асяроддзя, у прыватнасці нафтай.
Паводле звестак ААН, за апошнія 100 год такія віды рыб, як тунец, трэска, марлін былі вылаўленыя на 90%. Каля 21 мільёна барэляў нафты штогод выліваецца ў моры і акіяны.