245 населеных пунктаў краіны заставаліся без электрычнасці
Такую шкоду прынёс учора штармавы вецер. На шчасце, людзі не пацярпелі.
Найбольшыя страты ад стыхіі панеслі Віцебская і Мінская вобласці. Аварыйныя працы працягваліся ўсю ноч, на раніцу без электрычнасці заставаліся 57 населеных пунктаў, паведамляе БЕЛТА.
На здымку: Каля сталічнага Палаца мастацтва ўчора ўпала яліна. Фота — nn.by

У Глыбокім моцным ветрам перавярнула лодкі, якія стаялі на беразе возера Кагальнае.