20 красавіка ў Мінск прыбудзе дэлегацыя Мінабароны Расіі
У ходзе паседжання плануецца разгледзець пытанні далейшага развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у ваеннай сферы.
У адпаведнасці з планам двухбаковага супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расіі 20 красавіка ў Мінск з рабочым візітам прыбудзе дэлегацыя расійскага абароннага ведамства на чале з міністрам Анатолем Сердзюковым. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.
Кіраўнікі ваенных ведамстваў возьмуць удзел у пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі, у ходзе якога плануецца разгледзець пытанні далейшага развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у ваеннай сферы, паведамляе БелаПАН.