12 траўня адбудзецца паказ фільма "НКВД – Гестапо. Браты па крыві"

12 траўня сябры аргкамітэту БХД і кампаніі "Пакаянне" запрашаюць на прагляд дакументальнага фільма "НКВД – Гестапо. Браты па крыві".

Дакументальны фільм "НКВД – Гестапо. Браты па крыві" быў створаны ў 2009 годзе для тэлеканала "Белсат" у межах цыклу  "Невядомая Беларусь". Рэжысёр Уладзімір Самойлаў.

Нявыдуманыя лёсы людзей і гістарычныя дакументы сталіся грунтам аповеду пра блізкую супрацу НКВД і Гестапа ў розных галінах – у тым ліку пра абмен вязнямі. СССР дасылаў у Нямеччыну ў асноўным антыфашыстаў і габрэяў, якіх там знішчалі. Немцы наўзамен выдавалі Маскве людзей, якія раней эмігравалі з Расіі ды выступалі супраць Савецкага Саюза. Яны ў асноўным загінулі ў ГУЛАГу.

Супрацоўнікі НКВД і Гестапа рабілі супольную працу і добра адзін аднаго разумелі. Нават методыка працы з вязнямі была падобная.

Пра метады пакарання, допытаў, зьдзекаў, катаванняраспавядуць беларускія, літоўскія, нямецкія ды расійскія гісторыкі: Ігар Кузняцоў, Якаў Басін, Алег Іоў, Вернэр Юнг, Рыгарас Падвайскас, Ірына Раманава, паведамляе прэс служба БХД.