Іркуцкія беларусы: Гэтае няшчасце — агульная нацыянальная трагедыя
Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага з расійскага горада Іркуцк выказвае спачуванні сваякам загінулых у мінскім метро.
Іркуцкія беларусы смуткуюць разам з усім беларускім народам у сувязі з трагедыяй у мінскім метро, дзе падчас выбуху загінулі людзі. "Лічым, што няшчасце з'яўляецца агульнай нацыянальнай трагедыяй беларускага народа. Спадзяемся, што будзе праведзена прынцыповае, якаснае расследаванне і выканаўцы дадзенага жахлівага тэракту будуць знойдзены і трапяць пад суд", — піша ад імя ўсіх беларусаў Прыбайкалля старшыня таварыства Алег Рудакоў.