Расійскія журналісты зноў дапытвалі палонных украінскіх вайскоўцаў (відэа)
Гэтае мерапрыемства было названае... прэс-канферэнцыяй.
На відэа паказаныя шэсць вайскоўцаў-маладых хлопцаў. Іх засыпаюць пытаннямі расійскія журналісты: "Які вам загад давалі? Што б вы зрабілі з расійскім журналістам?".
Нешта падобнае ўжо было вясной у Славянску, калі баевікі захапілі групу афіцэраў СБУ. Збітыя, распранутыя мужчыны сядзелі перад тэлекамерамі расійскіх журналістаў, якія таксама ўчынілі ім допыт.
Факт патраплення ў палон групы ўкраінскіх вайскоўцаў пацвердзіў прэс-сакратар Антытэрарыстычнай аперацыі Вячаслаў Селязнёў. Паводле яго слоў, абставіны патраплення салдат у палон да баевікоў высвятляюцца.