Расійскі "Аэрафлот" зноў адмяняе рэйсы ў Мінск

"Аэрафлот", ілюстрацыйнае фота
Расійская кампанія "Аэрафлот" 21 ліпеня адмяніла тры рэйсы ў Мінск.
Адмененыя рэйсы мусілі прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у 13:45, 17:50 і 21:55. Адпаведна, не будуць выконвацца і зваротныя вылеты з Мінска.
Таксама паведамляецца пра затрымку двух ранішніх рэйсаў "Аэрафлота".
Дарэчы, у нядзелю расійская Аавіякампанія таксама ўжо адмяняла рэйсы ў Мінск. Усе гэтыя адмены звязаныя з часовымі абмежаваннямі на выкарыстанне паветранай прасторы ў раёне аэрапорта Шарамеццева. Прычынай абмежаванняў становяцца атакі беспілотнікаў.
Тым часам "Белавія" не заяўляе пра адмену палётаў у Маскву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.