Расія вярнула Украіне 1000 цел загінулых

Кіеў, Украіна

Кіеў, Украіна

Расія вярнула Украіне целы тысячы загінулых, піша ўкраінскае медыя Hromadske.

Сярод рэпатрыяваных — пяць целаў украінскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў расійскім палоне, паведамілі ў Каардынацыйным штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі. Гэтыя людзі павінныя былі вярнуцца дадому жывымі: яны былі ў спісах "цяжкапараненых і цяжкахворых" палонных і павінны былі быць абмененыя ў межах стамбульскіх дамоўленасцяў.

"Украіна настойвае на безадкладным вызваленні ўсіх цяжкахворых і цяжкапараненых палонных і змагаецца за вяртанне ўсіх украінскіх грамадзян", — сказалі ў Каардынацыйным штабе.

Сярод павернутых целаў ёсць абаронцы Украіны з Данецкага, Запарожскага, Луганскага і Курскага напрамкаў. У бліжэйшы час спецыялісты правядуць экспертызы, каб ідэнтыфікаваць усе рэпатрыяваныя целы.

Абмен адбыўся на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.