Расія хоча забараніць Украіне праводзіць выбары 25 траўня

Яна прапануе перанесці прэзідэнцкія выбары ва Украіне, запланаваныя на 25 траўня, да стабілізацыі становішча ў гэтай краіне. На думку чальцоў Грамадскай палаты, бяспечнае і свабоднае галасаванне немагчыма правесці пры цяперашніх кровапралітных сутычках. Пра гэта заявіў першы намеснік сакратара Палаты Уладзіслаў Грыб, паведамляе ria.ru.



"Мы будзем прасіць аб падтрымцы нашага звароту ўсіх замежных калег, у прыватнасці, краін — удзельніц Міжнароднай асацыяцыі эканамічных і сацыяльных саветаў і падобных інстытутаў", — дадаў Грыб.



Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што абсурдна казаць пра выбары ва Украіне пасля "карнай аперацыі" і ваенных дзеянняў.



Фота — berlin24.ru