Расчараванне Пуціным: ці атрымаецца ў Лукашэнкі зачарваць Трампа — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Напрыканцы мінулага тыдня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп гаварыў з Пуціным па тэлефоне. Размаўлялі пра рознае, міжіншым і пра Украіну. І менавіта гэтая тэма прывяла да расчаравання Трампа Пуціным. Бо (хто б мог падумаць!) Пуцін вайну завяршаць не збіраецца і міра не хоча. Пра што расійскі ваенны злачынца Трампу і паведаміў. Каб суцешыць прэзідэнта ЗША Лукашэнка павіншаваў яго асабіста з Днём незалежнасці. Чаго не рабіў ужо 5 гадоў. Магчыма, так Лукашэнка хоча зачараць Трампа і заняць месца Пуціна ў яго сэрцы. Тым больш што, як высветлілася, і Кітай не хоча, каб Расія прайграла ў вайне

Ці варта было чакаць пазітыўных зрухаў у пытанні дасягнення перамір’я ва Украіне па выніку размоваў Трампа з Пуціным? Што стала прычынай зменаў у паводзінах Лукашэнкі, які павіншаваў з Днём незалежнасці не толькі амерыканскі народ, але і асабіста Трампа? Чаму на фоне пагаршэння адносінаў з Расіяй Азербайджан дэманстратыўна гаворыць пра сяброўства з Беларуссю і што азначае пазіцыя Кітая адносна вайны ва Украіне для Беларусі і бяспекі ў нашым рэгіёне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.