Рада бяспекі ААН не асудзіла напад на амбасаду Расіі ў Кіеве

Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на дыпламатычную крыніцу ў сусветнай арганізацыі. Расія прапанавала прыняць такую заяву ў суботу, распаўсюдзіўшы яе праект сярод 15 краін-сябраў Рады Бяспекі ААН. У праекце заявы было рашучае асуджэнне нападу на амбасаду Расіі ў Кіеве, у выніку якога была нанесеная шкода будынку і ўласнасці амбасады, створаная пагроза жыццю яе персаналу, што сур’ёзна перашкодзіла працы дыпмісіі.



14 чэрвеня ля расійскай амбасады ў Кіеве сабраліся незадаволеныя агрэсіўнай палітыкай Крамля актывісты. Людзі пачалі кідаць у будынак выбухоўку і біць аўтамабілі расійскіх дыпламатаў. Некаторых удзельнікаў беспарадкаў затрымалі. Праваахоўнікі сцвярджаюць, што гэта былі правакатары.