Пётр Парашэнка даручыў спыніць баі ў зоне катастрофы "Боінга"
Прэзідэнт Украіны даў даручэнне спыніць баявыя дзеянні ў 40-кіламетровым радыусе вакол катастрофы малайзійскага самалёта "Боінг-777".
Пра гэта ён сказаў журналістам у амбасадзе Малайзіі ва Украіне, перадае УНІАН. Па словах Парашэнкі, трэба правесці аб'ектыўнае і бесстаронняе расследаванне, якому перашкаджаюць тэрарысты.
Па словах Парашэнкі, у радыусе да 40 кіламетраў ад месца трагедыі ўкраінскія вайскоўцы не павінны праводзіць аперацыі, не павінны адкрываць агонь, каб забяспечыць дзейнасць экспертаў. Паводле яго словаў, у баевікоў і тых, хто іх падтрымлівае, "няма больш ніякага апраўдання хоць бы на гадзіну затрымліваць допуск прадстаўнікоў следчай камісіі, няма больш магчымасці зацягваць з перадачай целаў загінулых прадстаўнікам краін, якія пацярпелі, для таго, каб вярнуць целы дадому".
Фота — Reuters