П'яны віцяблянін напаў з нажом на жанчыну з двума дзецьмі

П'яны віцяблянін напаў з нажом на жанчыну з двума дзецьмі

Віцяблянка з двума дзецьмі ледзь не стала ахвярай хуліганскага нападу. Здарэнне адбылося ўдзень 31 сакавіка каля дома па вуліцы Максіма Горкага.

Як інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, нецвярозы мужчына з нажом напаў на жанчыну, якая выйшла з дома. Калі жанчына праходзіла міма, п'яны хуліган схапіў яе за каптур і прыставіў нож да горла.

На дапамогу жанчыне прыйшлі два будаўнікі, якія займаліся рамонтам фасада дома. Яны змаглі выбіць нож з рук мужчыны, скруцілі яго і трымалі да прыезду міліцыі. 

Выявілася, што гэта 57-гадовы жыхар Віцебска. Суседзі распавялі, што ён злоўжывае спіртным напоямі. Паводле інфармацыі БЕЛТА, сваёй сям'і ў мужчыны няма і ён жыве разам з маці.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на мужчыну за асабліва злоснае хуліганства.