П’яны пасажыр пабіў таксіста, які парушыў правілы дарожнага руху

П’яны пасажыр пабіў таксіста, які парушыў правілы дарожнага руху

10 ліпеня п’яны 33-гадовы берасцеец вяртаўся дамоў на таксі. Падчас руху пасажыру падалося, што кіроўца парушыў ПДР. 

Кліент вырашыў самастойна пакараць 51-гадовага таксіста. Ён ударыў кіроўцу нагой у бок і рукой у твар, а пасля разбіў плафон з шашачкамі, які быў на даху машыны.

На п’янага пасажыра пачалі крымінальную справу за хуліганства, піша "Наша Ніва".