Пуцінскі шпіён Нарышкін прыехаў у Мінск, каб пагражаць Польшчы — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

Кіраўнік Службы знешняй выведкі Расіі Наршыкін прыехаў да Лукашэнкі, каб разам “абмеркаваць актуальныя пытанні знешняй палітыкі”. Але як звычайна скончылася ўсё пошукамі ворагаў. Гэтым разам Нарышкін, седзячы ў Мінску, вырашыў прыстрашыць суседзяў Беларусі — Польшчу і краіны Балтыі. Пагражаючы ім рознымі жахамі ў выпадку, калі з іх боку будзе напад ці нейкія іншыя ваенныя пагрозы ў бок расійскага саюзніка.

Што прымушае Мінск і Маскву ў чарговы раз пагражаць краінам ЕС і чаго намагаецца дасягнуць Лукашэнка, спрабуючы застрашыць Варшаву? Як на планах Лукашэнкі па далучэнні да мірных перамоў па Украіне адбіваецца нязгода Украіны і Расіі да замірэння на ўмовах, якія высоўваюць бакі?  Ці здольныя дэмсілы справіцца з тымі выклікамі, што перад імі паўсталі ў выніку знікнення спікеркі КР Мельнікавай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.