Пуцін забараніў у Расіі нецэнзурную лексіку ў кіно, на радыё і тэлебачанні
У канцы красавіка гэты законапраект ухваліў Савет Федэрацыі. Цяпер дакумент падпісаны расійскім прэзідэнтам.
Як паведамляе РІА "Новости", закон забараняе выкарыстаць нецэнзурную лексіку ў тэле- і радыёэфіры, у кінапракаце і пры публічным выкананні твораў мастацтва. У выпадку выкарыстання нецэнзурнай лаянкі ў фільме карціна не атрымае пракатнае пасведчанне.
За парушэнне гэтага закона прадугледжаныя штрафы. Для грамадзян — ад 56 да 70 долараў, для службовых асобаў — ад 110 да 140 долараў, для юрыдычных асобаў — ад 1100 да 1400 долараў. Пры паўторным парушэнні штрафы будуць павялічвацца.
Для вызначэння словаў, якія не адпавядаюць нормам сучаснай рускай літаратурнай мовы, правядуць незалежную экспертызу.
Фота — ria.ru