Пуцін узнагародзіў больш за 300 работнікаў СМІ "за Крым"

Дзяржаўныя ўзнагароды яны атрымаюць "за высокі прафесіяналізм і аб'ектыўнасць у асвятленні падзей у Рэспубліцы Крым", піша расійская газета "Ведомости". Указ быў падпісаны яшчэ 22 красавіка, але публічна пра яго не паведамлялася. У прэс-службе кіраўніка Расіі кажуць, што ўказ знаходзіцца "не ў публічным доступе".



Паведамляецца, што ордэн "За заслугі перад Айчынай" II ступені атрымаў гендырэктар НТВ Уладзімір Кулісцікаў. Тым жа ордэнам, але IV ступені адзначаныя кіраўнікі Раскамнагляду Аляксандр Жараў і ФГУП "Расійская тэлевізійная і радыёвяшчальная сетка" Андрэй Раманчанка, першы намеснік гендырэктара ВГТРК Антон Златапольскі, галоўны рэдактар ​​агенцтва "Расія сёння" Маргарыта Сіманьян і галоўны рэдактар ​​"Комсомольской правды" Уладзімір Сунгоркін.



Тэлевядучы Уладзімір Салаўёў атрымаў ордэн Аляксандра Неўскага. Ордэн Пашаны дастаўся гендырэктару холдынгу Life News Араму Габрэлянаву, першаму намесніку гендырэктара ІТАР-ТАСС Міхаілу Гусману і галоўнаму рэдактару службы інфармацыі НТВ Таццяне Мітковай, ордэн Дружбы — вядоўца тэлеканала "Расія" Андрэю Кандрашову і Эрнэсту Мацкявічусу.



Больш за сотню чалавек узнагароджаныя ордэнам "За заслугі перад Айчынай" I ступені. Ордэн "За заслугі перад Айчынай" II ступені атрымалі больш як 200 чалавек — пераважна прадзюсары, інжынеры, мантажоры, кіроўцы.



Супрацоўнікаў тэлеканала "Дождж" і радыёстанцыі "Эхо Москвы" ў спісе узнагароджаных няма.



Фота — AFP