Пуцін гатовы да сустрэчы з Зяленскім і хоча паставіць кропку? Эфір

Пётр Рудкоўскі / Еўрарадыё
У ноч на 19 чэрвеня Уладзімір Пуцін даў самы маштабны і рэзанансны каментар за апошнія месяцы, сустрэўшыся з кіраўнікамі сусветных інфармагенцтваў. Ён заявіў, што Расія хоча як мага хутчэй завяршыць канфлікт ва Украіне, але тут жа агучыў ультыматыўныя ўмовы, выключыўшы любыя саступкі.
Са слоў Пуціна, ён гатовы сустрэцца з Зяленскім, але на гэтай сустрэчы трэба паставіць кропку.
Не абышлося без пагроз Кіеву — "сітуацыя для Кіева будзе пагаршацца".
Таксама Пуцін адкрыта прызнаў, што ў Масквы і Мінска ёсць рознагалоссі — і па ваенных, і па палітычных пытаннях, — але даў зразумець, што саюзны фармат будзе толькі ўмацоўвацца.
Больш падрабязна пра тое, якія сігналы пасылае Крэмль усяму свету, гаворым з філосафам і палітолагам Пятром Рудкоўскім.
У другой частцы эфіру абмяркуем, ці дарэчы (ці не) называць мігрантаў нелегальнымі і чаму гэта важна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.