Пуцін абвясціў ваеннае становішча на акупаваных тэрыторыях Украіны
Уладзімір Пуцін / kremlin.ru
Уладзімір Пуцін увёў ваеннае становішча на акупаваных тэрыторыях Украіны — у "ДНР", "ЛНР" і акупаваных частках Запарожскай і Херсонскай абласцей.
Адпаведны ўказ з'явіўся на сайце Крамля. Пра падпісанне ўказа Пуцін заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі Расіі, якое прайшло 19 кастрычніка ў рэжыме відэаканферэнцыі.
На час дзеяння ваеннага становішча абмяжоўваюцца правы і свабоды грамадзян, дзейнасць арганізацый. Таксама на грамадзян і арганізацыі могуць ускладаць дадатковыя абавязкі — напрыклад, выкананне "грамадска карыснай працы", за якую могуць прызначыць мінімальную плату або зусім ніякай.
Акрамя таго, абвяшчэнне ваеннага становішча прадугледжвае арганізацыю тэрытарыяльнай абароны, агульную або частковую мабілізацыю.