Прысуд Ліхавіду — 3,5 гады ўзмоцненага рэжыму (ОНЛАЙН)

16:05 Дар'я Ліпкіна сказала, што справа вельмі складаная і заклікала суддзю апраўдаць Мікіту Ліхавіда.

Мікіта Ліхавід у сваёй прамове, цалкам падтрымаў усе тэзы, выказаныя адвакатам.

Прысуд будзе абвешчаны не раней за 18:00. Праваабаронцы настроены песімістычна, яны мяркуюць, што Мікіта будзе пакараны трыма гадамі зняволення.

15:50 Адвакат нагада суду, што ўсе апытаныя пацярпелыя спецназаўцы заявілі, што Ліхавіда на Плошчы не бачылі і не з'яляюцца сведкамі парушэнняў, здзейсненых ім.

Адвакат зазначыла, што аб асобе Ліхавіда можа сведчыць нават кола сведкаў, якія сёння выступілі ў яго абарону. Абаронца таксама гаворыць, што ўдзеянне натоўпу магло вымусіць Мікіту Ліхавіда здзейсніць учынкі, яму неўласцівыя.

15:03 Пачынае прамову адвакат Ліхавіда Дар'я Ліпкіна. Яна адразу ўказала на шэраг памылак, якія, на яе думку, дапусціў пракурор у сваёй прамове. Ліпкіна не пагаджаецца з тым, што даказаны факт нанясення Дому Урада, узброены супраціў міліцыі.

Яна таксама зазначыла, што справа аб масавых беспарадках з'яўляецца ўнікальнай для найноўшай гісторыі. Яна настойвае на тым, што сам факт масавых беспарадкаў 19 снежня не ўстаноўлены, але як як масавыя беспарадкі згодна з Крымінальным кодэксам -- гэта сукупнасць пагромаў, пажараў, узброены супраціў міліцыі, гвалт над асобай і знішчэнне маёмасці. На думку адваката, гэта сукупнасць не мела месца на Плошчы Незалежнасці.

Д. Ліпкіна таксама лічыць, што абвінавачанню не ўдалося даказаць факт знішчэння Ліхавідам маёмасці Дома урада. Быў толькі зафіксаваны момант, калі Мікіта Ліхавід наносіў удары па драўляных шчытах, якія перакрывалі аконныя праёмы.

14:59 Пракурор лічыць, што агулам паказанні пацярпелых і самаго Ліхавіда дастатковыя для таго, каб прызнаць абвінавачанага вінаватым. Ён просіць улічыць палягчаючыя і абцяжарваючыя абставіны і пакараць Ліхавіда 4 гадамі калоніі строгага рэжыму.

14:52 Прамаўляе пракурор Антон Загароўскі (ён вёў працэс Васіля Парфянкова). Пракурор лічыць, што Ліхавід браў удзел у масавых беспарадках, з'яўляўся ўдзельнікам" бясчынствуюшчага" натоўпу. Сцвярджае таксама, што Ліхавід аказваў сураціў супрацоўнікам міліцыі і ламаў дзверы Дома Урада, біў вокны. У аднаго са спецназаўцаў ён выцягнуў шчыт.

Дзяржаўны абвінаваўца лічыць, што паказанні ўсіх пацярпелых спецназаўцаў можна згупіраваць - яны даказваюць тое, што дэманстранты актыўна супраціўляліся спецназу, спрабавалі прарваць шэраг міліцыі.

14:40 Прысутных на працэсе запусцілі ў залу. Праз некаторы час пасяджэнне адновіцца. Яно пачнецца са спрэчак бакоў. Праваабаронцы лічаць магчымасць станоўчага для Ліхавіда прысуду малаверагоднай. разам з тым яны лічаць, што сённяшні вырак будзе сведчыць аб тым, які накірунак абралі ўлады для далейшых працэсаў.


13:45 Абвешчаны перапынак да 14:45. Пасля абеду будуць выступы пракурора, адваката, і, магчыма, вырак суддзі.

13:06 Гулак расказаў, што чуў заклікі падысці да Дома Урада, але заклікаў уваходзіць унутр не было. Сцвярджае, што кандыдаты выступалі ля помніка Леніну, а ў той час пачуліся ўдары па шкле.

12:54 Наступны сведка -- Алег Гулак, кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэта. Ён заявіў, што не знаёмы з Ліхавідам. Адвакат задае яму пытанні аб падзеях на Плошчы. Гулак кажа, што прысутнічаў на ўсіх галоўных падзеях 19 снежня. Тлумачыць сваю прысутнасць тым, што БХК вядзе маніторынг парушэнняў правоў чалавека, у тым ліку і на масавыхт мераемрыемствах.

Гулак расказвае, як ішоў з дэманстрантамі па праспекце. Кажа, што не бачыў у руках дэманстрантаў ніякіх падазроных прадметаў, не бачыў агрэсіўных людзей. Алег Гулак таксама сцвярджае, што супрацоўнікі ДАІ перакрылі бакавыя ўезды на праспект, аднак машына хуткай дапамогі магла спакойна праехаць па праспекце -- дэманстранты яе прапусцілі.

Гулак кажа, што на Кастрычніцкую плошчу прыйшоў у 19:30, пабачыў там каля 5 тыс чалавек. Яго таксама здзівіла тое, што гучна грала музыка, а каток быў незвычайна вялікі.

12:45 Наступная сведка -- былая настаўніца Ліхавіда Людміла Шэпелева. Шэпелева кажа, што Мікіта не меў канфліктаў з аднакласнікамі, быў заўсёды актыўны ў школе, адстойваў свае погляды.

12:36 Пачынаецца допыт сведкі абароны Літвінава, гэта сябра Ліхавіда. Вадзім Літвінаў таксама станоўча характарызуе Ліхавіда, кажа, што ведае Мікіту шэсць гадоў.

12:25 Пачаўся допыт сведкі абароны Ігара Дударава -- сябра сям'і Ліхавідаў.

Дудараў кажа, што ведае Ліхавіда ўсё жыццё. Характарызуе яго станоўча, кажа. што яго сын -- аднагодак Мікіты, і ён часта бачыў сына разам з Мікітам. Гэта сведку задавальняла, бо ён давярае Ліхавіду.

Дудараў заявіў суддзі, што Ліхавід не злодзей і не гвалтаўнік, а права выказваць свае думкі, ёсць у кожнага. Сведка дадае, што час праведзены ў СІЗА, дастатковае пакаранне для таго, каб прааналізаваць свае ўчынкі.

12:16 Наступны сведка абароны -- Наталля Лычкоўская, яна сябра сям'і Ліхавіда, суседка, ведае Мікіту 20 гадоў. Характарызуе яго як вельмі добрага чалавека, высокамаральнага. Сцвярджае, што не бачыла, што ён піў бы на застоллях нават піва.

12:12 Адвакат апытвае Мілінкевіча, як даўно ён ведае Ліхавіда. Паказанні Мілінкевіча зацікавілі спецназаўцаў, калі ён зазначыў, што Беларусі патрэбна больш такіх людзей, як Ліхавід -- дысцыплінаваных і добра выхаваных. Мілінкевіча таксама зазначыў, што Ліхавіду няўласцівыя агрэсіўныя дзеянні, а эмоцыі часам уласцівыя ўсім.

Aдвакат пры апытанні Мілінкевіча зрабіла націск на тое, што Рух за Свабоду афіцыйна зарэгістраваны.

Допыт Мілінкевіча скончаны, ні пракурор, ні суддзя, ні пацярпелыя пытанняў не маюць.

12:10 У абарону Ліхавіда сведчыць Мілінкевіч.

12.05 Пачалося апытанне першага сведкі абароны — Аляксандра Ціцянкова. Ён кіруе аддзелам лагістыкі ў фірме, дзе некалі быў працаўладкаваны Мікіта Ліхавід. Аляксандр Ціцянкоў расказвае аб падазраваным. Сцвярджае, што за час працы на яго прадпрыемства (паўтары гады), Ліхавід зарэкамендаваў сябе добра і як супрацоўнік, і як чалавек.

12.00 Адвакат Ліпкіна просіць суддзю правесці апытанне сведкаў абароны. Папярэдняе хадайніцтва аб далучэнні да матэрыялаў справы дадатковага відэазапіса было адхіленае.

11.55 Адвакатка Ліпкіна звярнула ўвагу суддзі на тое, што на працягу ўсяго часу біцця шкла гэтаму не перашкаджалі супрацоўнікі праваахоўных органаў — яны з’явіліся на месцы толькі тады, калі ўжо ўсё было скончана.

Дар’я Ліпкіна таксама выказала свой погляд на з’яўленне ў кадры Мікіты Ліхавіда. На яе думку, падабаронны Ліхавід на відэа выглядае вельмі разгубленым і не прадпрымае актыўных дзеянняў.

Адвакатка, у сваю чаргу, звярнула ўвагу суддзі, што на працягу ўсіх 33 хвілінаў відэазапісу на ім не адлюстраваны ні адзін факт прымянення сілы ў дачыненні да спецназаўцаў. У сувязі з гэтым, Ліпкіна падала хадайніцтва аб запыце дадатковага відэазапісу, зробленага пацярпелым Сарокай.

11.50 Скончыўся прагляд відэазапісу. Пасля яго адвакатка Дар’я Ліпкіна выступіла з заявай, у якой зазначыла, што за 33 хвіліны відэа на ім не было зафіксавана факта масавых беспарадкаў. Адкаватка сцвярджае, што відэа пазбаўлена буйных планаў і нават праз гэта не можа сведчыць аб тым, што на плошчы Незалежнасці мелі месца масавыя беспарадкі.

Адвакат Ліпкіна таксама лічыць, што з відэа вынікаюць доказы толькі адміністратыўных правапарушэнняў. Указвае таксама, што відэа не падцвярджае заклікаў разыходзіцца. На відэа выразна зафіксаваныя пагрозы ўжыць фізічную сілу да дэманстрантаў, якія агучваліся праз мегафон прадстаўнікамі праваахоўных органаў. Гэты факт таксама выклікаў пытанні ў адвакаткі — яна лічыць гэта неабгрунтаваным.

11.35 Запіс біцця вокнаў працягваецца ўжо больш дзесяці хвілін.

11.25 Пасля прамоваў Саннікава відэазапіс пераключыўся на біццё шкла ў вокнах Дому ураду. Здымкі непрафесійныя — якасць карцінкі дрэнная і яна ўвесь час скача ў бакі.

11.21 На відэазапісе, які дэманструецца зараз у судзе, вельмі шмат прамоваў Андрэя Саннікава. Іншыя кандыдаты, чамусці, амаль не фігуруюць. Аператар выбраў моманты, падчас якіх экс-кандыдат Саннікаў вельмі эмацыйна прамаўляе.

11.12 Чытанне матэрыялаў справы скончанае. Зараз пачнецца прагляд відэазапісу. Суддзя Наталля Пыкіна вырашыла зрабіць гэта з дапамогай невялікага ноўтбука, а не тэлевізара — у выніку прысутным у залі зусім нічога не бачна. Відэа глядзяць з гукам, аднак ён вельмі ціхі — разабраць нешта з залі надзвычай складана. Чуваць толькі лозунгі "Жыве Беларусь", голас Саннікава і Статкевіча.

10.45 Адвакатка звярнула ўвагу суддзі Наталлі Пыкінай на чарговае несупадзенне. Справа ў тым, што Мікіту Ліхавіда, акрамя іншага, абвінавачваюць таксама і ў пашкоджаннях, нанесеных Дому урада — у тым ліку пашкоджаннях каўровых дарожак, што нібыта былі сапсаваныя дэманстрантамі. Аднак у матэрыялах справы, якія працягвае зачытваць пракурор, няма ні слова аб гэтым.

10.25 Адвакат Дар’я Ліпкіна паведаміла суддзі, што родныя Мікіты Ліхавіда гатовыя кампенсаваць усю шкоду, нанесеную іх сынам.

Зараз пракурор зачытвае характарыстыкі на абвінавачанага. Паводле іх Мікіта характарызуецца станоўча, адзначаецца, што ён з няпоўнай сям’і, жыве разам з маці і бабуляй. Характарыстыку ад Руху "За Свабоду" для Мікіты Ліхавіда напісаў Аляксандр Мілінкевіч.

10.23 Са словаў пракурора, да справы Ліхавіда было таксама далучана калектыўнае хадайніцтва ПБНФ аб змяненні меры стрымання.

10.10 Агучваюцца матэрыялы справы, дзе пералічаныя пашкоджанні пацярпелых спецназаўцаў. аднак парваабаронцы зазначаюць, што ў матэрыялах справы амаль цалкам адсутнічаюць вынікі судмедэкспертыз — пацярпелыя спецназаўцы папросту адмовіліся іх праходзіць. У выніку абвінавачанне грунтуецца на запісах шпіталя МУС.

10.00 Працэс аднавіўся.

9.50 У залю запусцілі пацярпелых спецназаўцаў, родных Мікіты Ліхавіда, журналістаў, праваабаронцаў. Памяшканне запоўненае цалкам, паведамляе "Наша Ніва".

20-гадовага юнака вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках, нанясенні шкоды будынку Дома урада, а таксама ўзброеным супраціве супрацоўнікам міліцыі.

Нагадаем, актывіст Руху "За свабоду" Мікіта Ліхавід быў затрыманы 19 снежня на плошчы Незалежнаці і асуджаны на 15 сутак арышту ў Жодзінскім СІЗА. Аднак 23 студзеня пастанова аб арышце была адменена, і Мікіта быў пераведзены ў статус абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках. З Жодзіна яго перавялі ў мінскую "Валадарку".

 фота: belpolitics.org

11.35

Запіс біцця вокнаў працягваецца ўжо больш дзесяці хвілін. Магчыма, ён складзены з запісаў адразу некалькіх камер. Іначай патлумачыць такую працягласць немагчыма.

11.25

Пасля прамоваў Саннікава відэазапіс пераключыўся на біццё шкла ў вокнах Дому ураду. Здымкі непрафесійныя — якасць карцінкі дрэнная і яна ўвесь час скача ў бакі. Хутчэй за ўсё, што гэта матэрыялы аператыўных здымкаў, што на плошчы Незалежнасці праводзілі супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным. Адзін з іх праходзіць па справе Ліхавіда пацярпелым. Ён называў падобную дзейнасць «фіксацыяй».

11.21

На відэазапісе, які дэманструецца зараз у судзе, вельмі шмат прамоваў Андрэя Саннікава. Іншыя кандыдаты, чамусці, амаль не фігуруюць. Аператар выбраў моманты, падчас якіх экс-кандыдат Саннікаў вельмі эмацыйна прамаўляе.