Пружанец затэлефанаваў у міліцыю са словамі "Верым! Можам! Пераможам!"
Жыхар Пружанаў пазваніў у міліцыю і сказаў: "Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!". Яго пакаралі 10 суткамі за дробнае хуліганства.
У прысудзе гаворыцца, быццам гэтым тэлефанаваннем мужчына "парушыў грамадскі парадак і спакой грамадзянаў".
Сам інцыдэнт адбыўся 12 лістапада 2021-га, а судзілі пружанца 12 студзеня 2022 года.