Прэс-цэнтр АТА: “Стралок” пагражае Крамлю ўцёкамі з Данбасу

Па апорных пунктах праціўніка нанеслі шэраг агнявых удараў. У выніку знішчана вялікая колькасць тэхнікі і жывой сілы сепаратыстаў. “У шэрагах тэрарыстаў адзначаецца паніка і хаос. Зноў назіраюцца масавыя выпадкі дэзертырства”, — паведамляе УНІАН са спасылкай на прэс-службу АТА.

Таксама паведамляецца са спасылкай на “надзейныя крыніцы”, што лідар прарасійскіх баевікоў Ігар Гіркін, больш вядомы пад мянушкай “Стралок”, паставіў ультыматум кіраўніцтву Расіі: калі не будзе дапамогі, ён будзе вымушаны адступіць з гораду Антрацыт. Таксама “Стралок” пагражае ўцёкамі з Украіны.