Прававая бездапаможнасць: хто дапаможа беларусам у эміграцыі — эфір

Вольга Дабравольская

Вольга Дабравольская / Еўрарадыё

Сотні калі не тысячы людзей адрымалі так неабходную ім у вымушанай эміграцыі юрыдычную падтрымку і кансультацыі ад супрацоўнікаў аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці. Найперш па дапамогу ў ЦБС звярталіся тыя, хто тэрмінова выехаў з краіны ў выніку палітычнага пераследу. Людзі, якім была неабходная міжнародная абарона. Але не толькі. У любым выпадку, усё неабходнае беларусы атрымлівалі ад юрыстаў і адвакатаў ЦБС бясплатна. Толькі нажаль прававы аддзел днямі заявіў аб спыненні сваёй працы.

Што стала прычынай спынення працы аддзела прававой дапамогі і што рабілася для таго, каб гэтага не здарылася? Колькі людзей за ўвесь час працы аддзела звярталіся па дапамогу і па якіх пытаннях? Чаму не атрымлалі падтрымкі з боку структур дэмсіл і што цяпер рабіць людзям, якім неабходная юрыдычная дапамога? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.