Праваслаўныя і католікі сёння святкуюць Дзень Святой Тройцы
На Тройцу храмы і хаты ўпрыгожваюць свежымі кветкамі, травой, галінкамі дрэваў і прыносяць у царкву на асвячэнне букеты з травы і кветак.
31 траўня католікі і праваслаўныя адзначаюць Дзень Найсвяцейшай Тройцы. У гэты ж дзень Праваслаўная царква таксама адзначае Пяцідзясятніцу. Католікі адзначалі Пяцідзясятніцу 24 мая.
Свята Святой Тройцы ўсталяванае апосталамі. На пяцідзесяты дзень пасля ўваскрашэння Хрыстовага ўсе апосталы разам з Маці Божай былі ў адной святліцы ў Ерусаліме. У гэты дзень Бог Айцец паслаў на зямлю Святы Дух, які зрабіў так, што апосталы сталі разумець мовы ўсіх народаў і гаварыць на розных мовах. Таму Евангелле, якое неслі апосталы людзям, было зразумелае ўсім.
Здавён на Тройцу прынята ўпрыгожваць храмы і дамы свежымі кветкамі, травой, галінкамі дрэваў. таксама ў гэтае свята ў царкву прыносяць на асвячэнне букеты з травы і кветак.
Фота — sb.by