Прапагандыстку напалохалі секс-цацкай з Ганконга
 
  Маргарыта Сіманьян / kommersant.ru
Расійскую прапагандыстку Маргарыту Сіманьян напалохалі секс-цацкай з Ганконга. Спачатку яна напісала ў Telegram, што ў яе офіс даслалі "бандэроль са слядамі выбухоўкі". Служба бяспекі выклікала паліцыю. Пазней Сіманьян удакладніла, што выбухоўкі не знайшлі.
"Затое аказалася вось што. Кажуць, гэта нейкая "вібракуля" для сексуальных прыгод. А па мне, дык пенал нейкі. Маё жыццё становіцца ўсё больш займальным", — напісала прапагандыстка.
Пасля забойства "ваенкара" Уладлена Татарскага і шэрагу іншых акцый (апошняя — замах на прапагандыста Захара Прылепіна) расійскія прапагандысты лічаць, што іх жыццё знаходзіцца пад пагрозай. Сіманьян — апантаная прыхільніца вайны супраць Украіны, яна — галоўны рэдактар прапагандысцкага тэлеканала RT. Беларускія прапагандысты ўважліва сочаць за сітуацыяй. Людміла Гладкая адрэагавала на першы допіс Маргарыты Сіманьян пра выбухоўку, але не стала паведамляць пра фінал гэтай гісторыі.
 
 
     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
