Помста за страх: чаму Ціханоўскаму прысудзілі такі вялікі тэрмін?
14 снежня быў абвешчаны прысуд Сяргею Ціханоўскаму — 18 гадоў узмоцненага рэжыму. Крыху меншыя, але ўсё адно жахлівыя тэрміны атрымалі і ўсе астатнія, хто ў гэты дзень знаходзіўся разам з Ціханоўскім на адной лаве падсудных. Палітыка Мікалая Статкевіча пакаралі 14 гадамі пазбаўлення волі, Арцёму Сакаву прысудзілі 16 гадоў за кратамі, расіяніну Дзмітрыю Папову — 16 гадоў, Уладзіміру Цыгановічу (MozgON) — 15 гадоў, Ігару Лосіку — 15 гадоў.
Чаму прысуды такія жорсткія? Каму і што хацелі давесці лічбамі агучаных тэрмінаў? Якія наступствы можа мець гэты прысуд? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.