План Трампа: ці ёсць у ім месца для Беларусі і пры чым тут Украіна — эфір
Іван Краўцоў / Еўрарадыё
Перамовы Трампа з Пуціным, якіх хутка не чакалі, ужо, лічы, адбываюцца. Хай пакуль не асабістыя, а праз найбліжаных паплечнікаў, тым не менш. Вось толькі месца на гэтых перамовах наконт міру ва Украіне пакуль няма не толькі для Украіны, але і для Еўропы. Не кажучы пра Беларусь. Затое паміж Вашынгтонам і Мінскам адбываюцца свае перамовы. Вынікам якіх, чакаецца, стане вызваленне палітвязняў.
Як змянілася знешняя палітыка ЗША і як гэтыя змены адаб’юцца на Беларусі? Ці пойдзе Лукашэнка не толькі на вызваленне палітвязняў, але і на спыненне рэпрэсій? Ці здолее Трамп дамагчыся адцягнення Беларусі ад Масквы і ці пагодзіцца на гэта Пуцін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў.