Пінчук скраў з царквы Евангелле падчас службы

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Пінскага ГАУС затрымалі за крадзеж непрацуючага пінчука, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
У царкве святых благаверных князёў Пятра і Фяўронні ў Пінску гэты мужчына падчас царкоўнай службы цішком скраў Трэбнае Евангелле ў металічным акладзе. Сума шкоды склала 308,77 рублёў.
Праваахоўнікі хутка выявілі, што крадзеж учыніў 29-гадовы раней судзімы пінчук. У яго і знайшлі скрадзеную кнігу. Святар царквы падзякаваў міліцыянтам за аператыўную працу.
На пінчука пачалі крымінальную справу.
Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" за 18.12