Пераможцай конкурсу "Міс Сусвет" стала 24-гадовая францужанка

Пераможцай конкурсу "Міс Сусвет" стала 24-гадовая францужанка Ірыс Мітэнар, якая вучыцца на стаматолага-хірурга, інфармуе ria.ru. Другое месца і званне першай віцэ-міс Сусвету заваявала Ракель Пелісье з Гаіці. Другой віцэ-міс стала Андрэа Товар з Калумбіі.
Сёлета конкурс праходзіў у сталіцы Філіпінаў Маніле. За званне самай прыгожай дзяўчыны планеты змагаліся прадстаўніцы 85 краін. Адзначаецца, што ў фінальнай частцы конкурсу ўдзельніцы закраналі палітычныя тэмы. Ірыс Мітэнар выказалася наконт міграцыйнага крызісу, а прадстаўніцы Кеніі і Калумбіі гаварылі пра Дональда Трампа і Хілары Клінтан.
How did it feel to make Top 13? #MissUniverse, Iris Mittenaere reveals all. pic.twitter.com/d9xq2fKUnU
— Iris Mittenaere (@MissUniverse) 30 января 2017 г.