Паварот управа: ці здолее Трамп дамовіцца з Пуціным і Лукашэнкам — эфір

Віталь Цыганкоў
Паміж Еўропай і ЗША з кожным днём усё больш павялічваецца напружанне ў стасунках. І ўсё з-за выказванняў новаабранага прэзідэнта Дональда Трампа і прадстаўнікоў яго адміністрацыі. Якія то пачынаюць раздаваць парады, як трэба жыць і дзейнічаць краінам ЕС, то наўпрост спрабуюць умешвацца ў выбарчыя працэсы асобных краін Еўропы. І гэта без уліку распачатых ЗША перамоў з Расіяй і Лукашэнкам, без уліку інтарэсаў іншых краін.
Наколькі нечаканай сталася для ўсяго свету тая знешняя палітыка, якую прасоўвае Трамп, і метады, якімі ён гэта робіць? Ці варта разлічваць на тое, што перамовы Мінска з Вашынгтонам прывядуць да вызвалення палітвязняў і, што не менш важна, спынення рэпрэсій? Ці можна пазбавіцца пагрозы з боку Расіі, калі яе “не дабіць” і чаму гэтага так баіцца Захад? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.