Паўтарамесячная дзяўчынка загінула ў Асіповічах

У Асіповічах загінула паўтарамесячная дзяўчынка

У Асіповічах загінула паўтарамесячная дзяўчынка / Следчы камітэт

Увечары 20 красавіка брыгада хуткай дапамогі ў Асіповічах канстатавала смерць паўтарамесячнай дзяўчынкі. На яе бацькоў пачалі крымінальную справу, паведамяюць у Следчым камітэце.

Доўгачаканая дачка нарадзілася ў сям'і ў лютым. Як заяўляюць у Следчым камітэце, з'яўленне дзіцяці не спыніла, аднак, алькагольных вечарынак у сям'і.

Зранку 20 красавіка ў госці прыйшоў сваяк з малалетняй дачкой. Бацькі дзяўчынкі выпівалі з ім на свежым паветры. Немаўля расплакалася, і бацькі пайшлі ў дом, каб супакоіць яе.

"Калі нецвярозыя бацькі займаліся дзіцем, адбылася трагедыя: дзяўчынка ўпала і атрымала смяротныя траўмы. Лекараў яны выклікалі не адразу. А потым і зусім прыдумалі версію, што смерць дзяўчынкі наступіла без іх удзелу", — падзяліліся падрабязнасцямі ў Следчым камітэце.

Экспертыза выявіла, што смерць дзіцяці наступіла ў выніку прычынення чэрапна-мазгавой траўмы.

За прычыненне смерці па неасцярожнасці бацькам дзіцяці пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Расследаванне працягваецца.

Паўтарамесячная дзяўчынка загінула ў Асіповічах
У Асіповічах загінула паўтарамесячная дзяўчынка / Следчы камітэт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.