Паўла Вінаградава вінавацяць у масавых беспарадках і знявазе дзяржсімвалаў
Следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама 5 красавіка прад'явіла абвінавачванні ўдзельніку Плошчы Паўлю Вінаградаву.
Акрамя ўдзелу ў масавых беспарадках яго вінавацяць таксама ў знявазе дзяржаўных сімвалаў.
Чакаецца, што абвінавачванне сёння будзе прад’яўленае таксама Уладзіміру Хамічэнку і Андрэю Федаркевічу, нагадвае праваабарончы цэнтр "Вясна".