Патрабаванні ўкраінскіх сілавікоў да баевікоў у Славянску
У гэтым украінскім горадзе ў Данецкай вобласці ў пятніцу праходзіць антытэрарыстычная аперацыя.
Украінскія сілавікі спрабуюць ліквідаваць адзін з цэнтраў прарасійскіх баевікоў. Падчас баёў у горадзе і яго наваколлі ёсць ахвяры з абодвух бакоў, збітыя некалькі ўкраінскіх верталётаў, падбітыя тры БТР сепаратыстаў.
Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў напісаў у Facebook, якія патрабаванні Антытэрарыстычны цэнтр СБУ Украіны выставіў тэрарыстам. Гэта — неадкладная здача зброі, вызваленне ўсіх закладнікаў, вызваленне ўсіх захопленых будынкаў, спыненне беспарадкаў і пагромаў.
Фота — instagram.com