Пашпартнае пытанне: як доўга пашпарт Новай Беларусі будзе сувенірам — эфір

Марюс Гудэлайціс / Еўрарадыё
Праект пашпарта Новай Беларусі працягвае быць як прывабным, так і тым праектам, што выклікае шмат крытыкі і сумневаў у сваёй перспектыўнасці. Дый, скажам шчыра, ужо даволі шмат скандалаў было з тым праектам, на які ускладалася столькі спадзеваў. Не зразумела, ні калі пашпарт зможа выконваць сваю функцыі дакумента для падарожжаў, ні як будзе захоўвацца і ахоўвацца асабістая інфармацыя атрымальніка пашпарту. Не кажам ужо пра кошт пашпарту, непаразуменні з літоўцамі наконт Пагоні на вокладцы і “прапіскі” пашпартнага стала…
Куды будзе перанесены пашпартны цэнтр і як будуць захоўвацца асабістыя дадзеныя? Ці магчымае ў прынцыпе прызнанне пашпарта іншымі дзяржавамі і што замінае пачатку гэтага працэсу? Чаму ў Літве так абураюцца наяўнасцю на пашпарце Пагоні, якая была дзяржаўным гербам Беларусі ў 1991 годзе, і навошта сёння беларусам атрымліваць гэты небяспечны сувенір? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар Беларускага пашпартнага цэнтра Марюс Гудэлайціс (Marius Gudelaitis).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.